ружа застыглы выбух святла
да якога злятаюцца пчолы
і збіраюць у ім салодкае золата
ружа чырвоны ліхтар
на зялёнай вуліцы сада
дзе на яблынях спее спакуса
ружа гэта пацалунак анёла
першы і апошні
і цвіце ружа
як водбліск зоркі Венеры
і я праходзячы ля ружы
праходжу як ля варотаў у рай
Гэта верш не Анатоля Сыса, а
Гэта верш не Анатоля Сыса, а паэта Віктара Шніпа!