Ружавее, пунсавее, задыхаецца завея,
Сонца высунула з хмар
Задаволены свой твар.
Па-надлесам,
Па-над полем
Развінаецца раздолле,
I выпырхваюць з-пад ног
Дні пакут і дні трывог.
Асвятляецца дарога
Да царквы,
Да Пана Бога;
Уваходжу ў Новы Дзень,
А за спінай —
Чорны цень...