Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РЫФМА

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Адно ў апошні дзень тварэння
Паўстала ў рыфму гаварэнне,
Калі Гасподзь на справу рук
Сваіх зірнуў, і заспявала
Раптоўна нешта, што хавала
Яго душа, як пакрывала,
Затрапятала, як жаўрук.
I, быццам як уток з асновай,
Перапляталіся два словы
Ў ставах устойлівых красён.
Яны жылі дагэтуль розна,
Але цяпер малілі слёзна:
– О, Божа, хай спляцецца ўсё!

Трымціць з тых пор дзіця ў агні,
Спавітае паміж радкамі,
Зачатае двума бацькамі
Ў злучэнні боскае гульні.