Са святой нядзелькаю!
Тчэ зіма кудзельку.
Скора будзе у зямлі
Белая пасцелька.
Крохкі лёд на лужыцах
Свеціцца хрусталікам.
А сняжок балуецца,-
Сыпле на ліхтарыкі.
На дамы,на вуліцы.
І на лыпы елачак.
І,здаецца,кружыцца
Карагод паненачак.
Карагод паненачак
У беленькіх хусцінках.
У кроснавых сукеначках
Срэбныя сняжынкі.