Сляза самоты скнарліва сталее —
Семіраміда суму скорана сягоння.
Сасмаглае святло суздром сатлее,
Сканаўшы са смугой самлелага сутоння.
Ссівелым старцам скурчыліся суткі.
Сузор’і стушаваны слотнымі слядамі.
Сакрэты сэрца, стомленага смуткам,
Сасняцца светам са стракатымі садамі.