Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сагрэты дыханнем лугоў я квяцiстых...

Яшчэ не ацэнена

Сагрэты дыханнем лугоў я квяцiстых,
Сагрэты усмешкай вачэй прамянiстых;
Апошняй сустрэчай – i першым растаннем,
Сагрэты слязою бярозкi свiтальнай,
Сагрэты святлом я, бы новым адкрыццем,
Духмяных бароў i валошак у жыце, -
Вiхурыць зiма хай – сляды замятае,
А вобраз Айчыны – у лета вяртае...