Падснежнікаў палянка
Ні ветру, ні дажджоў,
Няма і сонца зранку,
А сакавік прыйшоў...
Лёд ломіцца на крыгі,
Тараніць плынь ракі,
Даносяць дзетак крыкі
Рачныя берагі…
Караблікі з паперы
Пускае дзетвара...
І скача заяц шэры -
Вясны прыйшла пара.
Бабры будуюць хату,
Мышкуе рыжы ліс,
А мурашы-піраты
Галіну цягнуць уніз.
Ажыў і лес, і поле,
У бярозах сок журчыць,
Вясна ідзе паволі,
А сакавік бяжыць.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115081809901