Сакавік як ніколі рана (не бывала такога даўно) з-за хмурынак, нібы з-за фіранак, сыпануў дажджом на акно.
Б‘юць настойліва, б‘юць зацята, барабаняць дажджынкі ў шкло. Кроплі буйныя, як зярняты, веснавое сеюць цяпло.