Сакавіцкі дождж - лязо на сэрцы, Слёзаў-рэкаў шэрань-стынь... Не пачутай сёння песняй Дзень сплывае ў белы дым... Там, дзе сонца замест плачу, Там, дзе квет духмяных мар -- Ну а сёння на астачу Ты прыдбаеш песню хмар...