Гожа сонца грае –
Божа памагае.
Ды маўчыць салоўка
Ў развяснелым гаі.
Што маўчыш, салоўка,
Зесіўшы галоўку?
Што у салавейкі
Слёзанькі на вейках?
Ці не ты нядаўна
Так самааддана
Песняй заліваўся?!
Сёння ж так азваўся:
– Як я ні стараўся,
Як я ні маліўся –
Заўтра гай мой зваляць! –
І слязьмі заліўся...