Самота Папялушкі
Падыходзіш з посвістам ветру.
На далонях тваіх – каралі
Дзён мінулых бяссонных спатканяў –
Падыходзіш з посвістам ветру.
Углядаешся ў мройнае ўчора.
На вачах – папялушкі-слязінкі
Асалоды дарэшты застылай –
Углядаешся ў мройнае ўчора.
Ледзь гукаеш сасмяглымі вуснамі.
На душы – каменне цяжкое
Пахаваных імегнняў святога –
Ледзь гукаеш сасмяглымі вуснамі.
Адыходзіш пад стогны завеі.
На абліччы тваім – новы дзень
Нарадджаецца смелай надзеяй –
Адыходзіш пад стогны завеі.