Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Самотны блюз лунае ў парку

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Самотны блюз лунае ў парку,
Навокал вуліца віруе,
Самотны блюз ніхто не чуе,
Як быццам недзе у фальварку,
А не ў цэнтральным нашым парку
Самотны блюз кагось чаруе,
І угаворвае пакрыху,
Так моліць, прамаўляе ціха,
І пераконвае, што ліха
Няўхільна неяк прамакуктна
Няпэўна, дзіка, каламутна
Становішча задавальняе
Напэўна мала часу мае,
Бо ўсё міне, сплыве туга,
А час – заўсёды папугай,
Таму не можа без паўтору,
Паўторы - гэта люты вораг,
Але другая гама фарбаў
На змену чорнай паслядоўна
ідзе – і гэта ўсім вядома,
Дабро заўжды перамагае,
То праўда, не адна з ілюзій,
Яна ва ўсім, і ў гэтым блюзе,
Што паміж дрэвамі лунае ...