Самоціцца жнівеньскім сонцам
Душа, паланяка спякоты.
Машэкам жыла яна моцным
У час недалёкай шчэ слоты.
Пад промністым днём палымяным
Расталі надзеі і мары.
Расплаўленай воблака маннай
Жаданні як слёзы знікалі.
Галінкамі ссохлых асінаў
Цягнулася ў сненне азёраў.
Гарэла світаннем язьмінным
І ўваскрасала нанова
Самотай пад жнівеньскім сонцам
Палоннай, без веры, без часу.
Машэкам пазбаўленым моцы,
Але не прыняўшым паразу…