Маркотныя кроплі халоднай імжы,
Як думкі, што ў вырай адсюль панясліся-
Анёл мой бяскрылы, нястрымна ўздыміся
Праз дужыя муры ганебнай ілжы.
Ты быў, і ты ёсць, і ты будзеш –жыві,
Хай сэрца гарачае вольна заб’ецца,
І вокліч свабодны хай з вуснаў сарвецца, -
Як сімвал збаўляючай смерці вясны…
Аднойчы стары сыну песню спяваў
Пра шолах лістоты ссівелых дубраў,
І годнасць цнатлівую гнуткіх бяроз, -
Ім здрадзіш – і ў пекла! О, Раб растлелы!?
Любі і шануй маю памяць – свой лёс.
Каб спадчына бацькі ўвек не згарэла...
2011