Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Саннікаву Андрэю

Сярэдняя: 3.8 (17 галасоў)

Мы –
не "сядзім пад венікам, як мышы"!
Народ, Пан Шурык,
ад тваёй йілжы шалее, але ж становіцца мудрэй.
Пан-Феадал катаецца на лыжах -
Здароўе папраўляе
ў лічным санаторы каля мора,
бо Ён - даўно ўжо “хворы-хворы”...
а Саннікаў - здаровы,
таму ў каземаце "ўтульным" –
ты "жывеш", Андрэй !
Мы –
не "сядзім пад венікам, як мышы"!
Бо МЫ - Народ !
Бо Мы - працуем на Радзіму моцай усей !
Пан-Феадал заўсёды ж, Там - дзе лыжы...
Якісьці прынцып нездаровы...
Яшчэ б фрыстайлу навучыў кароў...
Забава, змест лякарстваў для старых людзей !
Заместа клінік для праўя здароўя –
Фрыстайльчык міжнародны між каровак…
Шчаслівы, сябра Саннікаў,
не бачаш гэтых ты брэдней..
"Адпачывай", пакуль,
у каземаце КДБ - Андрэй !
Мы –
не "сядзім пад венікам, як мышы" !
Мы – будзем - Жыць !
Кахаць !
Раджаць дзяцей !
І Мы –
не Твой Народ,
Лукышкін !
Чакай, Андрэй !
Бо Мы – Народ !
І прыйдзем ў БелБастылію, Андрэй !

Гэты верш быў напісаны мною ў ЛЮТЫМ месяцы 2011г.