Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сасна

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Збоч дарогі, за жыта сцяною,
пачынаецца лес малады
першым дрэвам, старою сасною,
што глядзіць у жыццё праз гады.

Ты пагладзь яе ствол шурпаты,
прыхініся шчакой да яго
і адчуеш: струменіць заўзята
кроў-жывіца гадам наўздагон.

Ты адчуеш не целам – сэрцам,
як прытоена раны смыляць:
пад карою, прасмолены, б’ецца
цяжар смерці, што часам не зняць.

Запытайся ў сасны пра раны,
і раскажа табе яна,
колькі вогненных, страшных заранак
запаліла над ёю вайна.

І пра дзень незабыўны раскажа,
той, як лесу не стала больш..
Ты ўбачыш, як дрэвы плачуць,
перанесці не могучы боль.

...Прасцірае сасна сваё голле.
Яна тут – вартавы назаўжды.
Ап’яняе жыццём наваколле,
вырастае лес малады.