Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сасна майго дзяцінства

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Сасна майго дзяцiнства, -
Ад неба прыгажуля,
Як частка ад гасцiнца,
Што з кроўнасцю iснуе.

Стаiць сярод бур'яну,
Раскiнуўшы галiны,
Без гонару і звання,
Без скарды на хвiлiны…

Яна без запытанняў
Здымае з успамінаў
Радзімасць хвалявання,
Перадае вяршыні.

Тут подыхам сасновым
Лячыліся вяскоўцы,
Злагоду бралі з кроны,
Пазалачонай сонцам.

У час сяўбы – вясновы,
Калi змаўкалi хаты,
Адсюль настой хваёвы
Нёс да разор араты.

Тут, прытулiўшы плечы,
Гасцiў з дарогi бацька,
А каб мягчэй, каб легчы,
Сасновы лапнiк ладзiў.

Прытулак быў найлепшы –
Здымаў з душы ашмецце:
Праз думкi аб карэньцах,
А не пра бездну смерцi.

I сустракаў тут вечар,
Заснуўшы з цяжкай працы,
А потым нэрвы лечыў,
Адкрыўшы горла кварце…

I рэзаў наваколле
Крылатымi славамi:
«Жыццё – як частаколле,
З смалiстыми слязамi...»

Сасне яркава сведчыў:
«Тут лепей у сусвеце…»,
З вяршынi голас пеўчы
Разносiў далей – верце!

И па карэ праводзiў
Шаршавымi рукамi:
«Жывi яшчэ стагоддзі,
Хай постаць не знікае».

…Стаiць сасна, як мацi –
Як адкрыццё старонкi,
Дзе змест не у палацах,
А у святле з іконкі.

Усе яе багаццi
З карней, што у зямлiцы,
А веткi – тыя ж пальцы,
Што на дарожку крыжаць…