Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ўсё адлюстроўваецца ў вачах

Сярэдняя: 4.6 (12 галасоў)

Вачыма плачуць і усміхаюцца
Вачыма могуць шмат сказаць.
Яны і ноччу не змыкаюцца,
Калі журба с тугой шчэмяць.

Калі ж каханне раптам ўспыхне
Яны як зоркі зіхацяць.
Вясёлы погляд да душы пранікне,
Каб гэту радасць перадаць.

Ні шчасце ў іх, ні боль не скрыеш
З надзеяй можна патануць.
Калі дурныя думкі адкінеш,
То вочы погляд ў бок вядуць.

Усё адлюстроўваецца ў вачах
Любая хітрасць, цвёрдасць, бессаромнасць.
І груз які ляжыць на стомленых плячах
У вачах адлюстроўвае іх стомнасць.

У мудраца задуменнасць у вачах
Пранізлівы з дапытлівасцю позірк.
Жывое слова поглядам сказаць
Унутранага меркавання почырк.

Усё адлюстроўваецца ў вачах
І перадаецца ўсё вачыма.
Псіхічны стан, эмоцыі выклікаць
Таксама можна поглядам адзіным.

А можна поглядам другіх зачараваць
У неапісальнае прывесці захапленне.
Каханне можна поглядам забіць,
А можна і прывесці да ўваскрашэння.

Ўсё адлюстроўваецца ў вачах…
29.11.2020г.