Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сейбіт.

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

1
Праз ўсё жыццё праходіць сейбіт лёсам
Да той мяжы, дзе давядзецца жаць
І на іржышчы скошаным пакосам
Гады ўсходаў справамі ляжаць…
2
Ці будзе ад іх польза і патрэба?
Залежыць ад таго, што пасадзіў...
Не ўзыйдзе крапіва расткамі хлеба,
Як не старайся, што б ты ні рабіў.
3
Для пасяўной рыхтуюцца зярняты,
І сеюцца з дабром, па пэўных днях,
Как потым не шукаць, хто вінаваты,
Што замест хлеба вырасце быльняг.
4
Вось толькі пасадзіць і выбраць - мала!
Трэба ў час з любоўю даглядаць…
Сачыць, каб было вострым ў полі рала,
Рыхліць, палоць, "карміць" і паліваць.
5
Вы скажаце:"Звычайныя клапоты" -
Тут ёсць адзін малюсенькі сакрэт -
Не дасца людзям поспех без заботы,
А ён ў справах - ваш аўтарытэт.
Мінск, 23.06.2014г.