Сэканд хэнд – гэта, кажуць, модна,
Гэта выхад зусім не горшы –
Там адзецца прыстойна можна
Калі ёсць хоць якія грошы.
І няважна - ў кіно ці ў госці
І няважна – зімой ці летам,
І ці з гэтага вырас хтосьці,
А ці, можа, памёр у гэтым...
Сэканд хэнд – перапродаж рэчаў,
А калі ў прымяненні к слову,
Гэта як пераклады вершаў
З беларускай на рускую мову...
Мой верш "Нябесны ваяр" існуе
Мой верш "Нябесны ваяр" існуе таксама ў расійскамоўным варыянце, але мне ён ня вельмі падабаецца. Таму што спачатку я яго на беларускай пісаў, а праз паўгады пераклаў.
Выходзіць, што калі Шэкспіра
Выходзіць, што калі Шэкспіра перакладзеш на беларускую, а потым на рускую, атрымаеш ўжо дакладна рэч адкопаную з зямлі, ды знятую з нябожчыка ў труне?))))
Смех і толькі з такіх няведама адкуль узятых высноў.
Вы таго ж Шэкспіра перакладзіце на украінскую, спачатку праз рускую, а потым праз беларускую, і атрымаеце на украінскай розніцу погляду народаў на агульначалавечыя рэчы.
Вось Вам і будзе над чым-небудзь больш значным падумаць.
цалкам згодны з аўтарам!
цалкам згодны з аўтарам!