Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Семя любові ў сэрцы дзіцячым

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Семя любові ў сэрцы дзіцячым,
Семя любові да роднай зямлі,
Не залятае аднекуль, знянацку -
Гэтае семя сеюць бацькі.

Дзеці глядзяць, як бацькі ўспрымаюць
Тое, што іх акружае наўкол.
Чуюць, ці іх бацькі размаўляюць
На мове роднай паміж сабой.

У гэтай любові з дзяцінства расту я,
Маці заўсёды вучыла мяне
Не забываць родны край, дзе ні буду:
Хай для цябе ён усіх будзе цанней.

Вуліцы, сцежкі - ўсё што навокал,
Помнікі горада, дзе я жыву.
Сіняе неба, лунае ў ім сокал,
Конік, што скача ізноў у траву.

Заяц прабег, зачапіўшы галінку,
Здзіўлена ўслед паглядзеў матылёк.
Чмель праляцеў над зямлёю так нізка,
Што пыл падняў каля маіх ён ног.

Птушкі, якія ў высокім палёце,
Лес і азёры, суседзі, сябры.
Нават паветра, што робіць бадзёрым -
Усё захаваю я ў сэрцы сваім.

Што я сустрэну ў жыцці - невядома,
Ведаю толькі: ў любы цяжкі час,
Дзверы адчыняць мне родныя дома,
Дзе я душой буду адпачываць.

03.03.2021 г.Нясвіж