Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сэнс існавання

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Калі блукае на небе чыстае паветра,
Калі прыходзіць момант нейкі нескладовы,
У галаве блукаюць думкі: Чаму уначы бывае светла?
Чаму ўсё ёсць? – Вы адкажыце мне пановы!

Але мне не чуваць нічога і ў сэрцы пуста.
Бывае сам узнімеш позірк і застываеш ненадоўга,
Глядзіш у неба: і толькі воблака ці хмарка глусту.
І лезуць думкі, і нападае вельмі велька асцярога,

Бо ты не ведаеш адкуль усё ўзялося,
Бо не пазнаеш ісціны ўсяго жывога,
Не зразумееш, што чакае пасля смерці.
У няведанні ты ходзіш ад астрога да астрога.

Я веру, у будучым зламаюць усе загадкі,
Паведаюць сэнс існавання чалавека,
А потым усё забудуць, і зноў пачнецца ўсё спачатку,
І будуць думаць, як я над гэтым, ад веку і да веку.