Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2008

Сярэдняя: 4.4 (17 галасоў)

Мне хораша вясною назіраць,
Як зграі птушак з выраю ляцяць,
Як іх мая Радзіма сустракае,
І, як прылёту рады, хто чакае.

Я думаю, што птушкам увышы
Міргаюць талым снегам ручаі,
Падвозяць, часам, мяккія аблокі
Птушыны пералёт, бо шлях далёкі.

Марудна на чужыне дні ідуць.
Там нашы птушкі долі не снуюць.
Буслы, шпакі і ластаўкі, і гусі...
Вяртаюцца ў гнёзды Беларусі.



Яшчэ не ацэнена

Мяне пераходзяць уброд
глухія, сляпыя, кульгавыя.
Любімыя і ласкавыя
ідуць у абход.
Смялеёшыя – кідкія ўплаў.
Палахлівыя – ледзь акунаюцца.
Ды толькі назад не выртаюцца
ахводчыя да перапраў.
І я, каб не патануць,
зямлю прыціскаю каленьмі.
На выспе, сярод тапельнікаў
баюся віры скалануць.



Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Абяссілелі крылы,
Няма моцы на ўзлёт!
Дасягнуць небасхілу
Мая мара — палёт.
Дакрануцца аблокаў
У свабоднай цішы,
Без аглядкі навокал,
Без папрокаў душы.
Няма моцы у крылах,
Не пад сілу узлёт.
Я не птах шызакрылы,
А мне сніцца палёт!



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Гатовы памерці, гатовы знікнуць без нагоды
І мроіцца лепшань, калісьці там быўшая
Імчыць наўздалёк, як закладзена з зароды
Сярод пакаленьняў няспынны час вышняга

А скрыжаваньні, з якіх зыходзяць новастворы
Пралічваюць апошнія занёсы ў выраках
Няважна, ў якім злюдаваньні й са знародваньня якога
Усіх дакранецца 'е немінальная лірыка

Гдыж слёзы струменьнямі зразумяць, як лётаць
Ды колеры новы заперафарбляюцца
Адчуецца недзе ў водарах хворасьць
Нібы ўжо спачатку ўсё міжсобку спрачаецца