Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шайморы

Яшчэ не ацэнена

У нас стала прымаўкай горкай
Што час не найлепшы настаў
Я цетчын расказ пра шайморы
Капаючы бульбу, узгадаў

Шайморы, бліны бульбяныя
З той бульбы, што мерзла зімой
Яе неслі дзеці малые
З палеткаў увесну дамоў

У хатах – вялікая радасць
Наробім, насмажым блінкоў
А мне адно хочацца плакаць
Па дзецях тых, што без бацькоў

Па тых, што дзяцінства не мелі
Дарослымі стаўшы у вайну
Па тых, што цукерак не елі
А зналі шайморам цану

Па хлопцу малому, што бацькам
Даводзіцца, беднаму, мне
Па долі няшчаснай, жабрацкай
Па роднай маёй старане