Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Шарэюць кустоўі ракіты

Сярэдняя: 4.5 (25 галасоў)
…Неба вясновае мне падае Кубак блакіту. К. КАМЕЙША Шарэюць кустоўі ракіты, Спавіты нябёсы смугой… Налі мне, паэце, блакіту з вясновага неба – таго, што над Налібоцкаю пушчай з маланкамі ў згодзе жыве… Душу маю смага адпусціць – і стане лягчэй мне, павер. А чым жа з табой падзяліцца? Хіба што – сінечай лясоў? З атрутай азёры, крыніцы… І зводзіцца спеў жаўрукоў… Налі мне, паэт самавіты… Спатоль ад самоты Душу! Смугою палыннай спавіты, я кубак блакіту прашу! Sneaker