Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шчасьлівый пустэльнік пустэчай сваёй...

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Шчасьлівый пустэльнік сваёю пустэчай,
Мізэрнай часьцінай дзівос чалавечых,
Да сьвету, што долю шукае спрадвечна,
Ён носу не кажа ад норы сваея.

Шчасьлівы пустэльнік… вярыг не здымае,
Палохае птахства наўкол ланцугамі,
Кот адзічэлый зашмат, ужо, гадоў,
Зь ім бавіць часіны ў званах ланцугоў…

Шчасьлівы пустэльнік ля меху свайго,
Куды ён зьбірае напевы вятроў,
Гарэзы і жальбы ад сёл, хутароў,
Жыцьця ўсе праявы, Радзімы маёй.

Шчасьлівы пустэльнік: ён войт, ён жа лёкай,
Над доляю цьмянай ды, часам, звонкай,
Як доля жыцьця чалавества ўсяго,
Як праўда часоў аб Радзіме маёй.
-04.10.15.