За адно, за вечнае імгненне я не пашкадую і жыцця: у калысцы сонцавы праменні ловіць ручаняткамі дзіця.
Мне здаецца, гэта песня шчасця, сонечнага ласкавасць цяпла. І ніхто не мае права ўкрасці ўсмешкі, што на вуснах расцвіла.