Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ШЧАСЦЕ

Яшчэ не ацэнена

Шлях на Парнас для паэта быў лёгкiм,
Як i прыступкi радкоў вершаваных.
А адшукаў ён натхнення вытокi
Там, дзе валожынскi край сiнявокi,
Край, што Купалам яшчэ ўшанаваны!..
З радасцю прымуць паэта ў абдымкi
Сцежкi маленства, прапахлыя бэзам.
Прымуць, як сына, – лясныя сцяжынкi,
Што пралягаюць ля вёскi Лягезы…
Гэта пасля Пугачы будуць снiцца,
Клiкаць здалёк з мiтуслiвай сталiцы.
Будуць чакаць яго, бы для забавы,
Мiлыя сэрцу малюнкi i з’явы!..
З гэтых сцяжын браў у свет ён напрамак,
Шчасця шукаў, як дарогу да Храма,
Толькi не скажаш, што iм упiваўся,
Бо летуценнiкам так i застаўся!..

…мабыць, аднойчы ранкам лагодным
Стане мой сябра – паэтам народным…
Кiм бы нi стаў ён пасля ў Беларусi,
Я даражу iм i ганаруся!..
Я яму зычу – вандроўнага шчасця,
Чыстай любовi, што нiбы прычасце,
Зычу такiм заставацца заўсёды,
Хто не ганяўся за славай цi модай,–
Не мiтуслiвым, не мнагаслоўным…
Майстрам лiрычным i адмыслоым!..

Шлях на Парнас для яго быў не мэтай,
Проста такая ўжо доля паэтаў:
Хоць на вяршынi, навiдавоку, –
Толькi заўсёды паэт адзiнокi,
Як пiлiгрым, што падобны на Круза…
…Шчасце, што побач ёсць цiхая Муза!..