Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шэра жоўтае варыва

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Шэра жоўтае варыва
У небе зімняга горада
Аніяк прыгажосьцю ня вабіла.
Было холадна неяк, холадна...
І счарнелых дарогаў абрысамі
Ды збруднелага сьнега месівам
Усьміхаўся мне горад адкрыта,
Ды нявесела неяк, нявесела...
Ён глядзеў на мяне абыякава
Цемрай вокнаў, вітрынаў халоднасьцю,
Папярэджваў нядобрымі знакамі
Аб няшчасьці, аб здрадзе, аб подласьці.
Ён вітаўся вятрамі халоднымі...
А я ведаў, што будзе бальней,
Ціха крочыў па вуліцы стомлена,
Толькі сэрца захутаў мацней.