Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ШКАДА

Яшчэ не ацэнена

Я шкадаваннем, як Ясенiн, не хварэю,
Калi ў далечынi малюся на Цябе.
З гадамi боль свой – болей разумееш,
Больш давяраеш спозненай журбе.

Яе паўсюль навокал прыкмячаеш:
У крыку галак,
ранiшняй смузе…
Журба ляжыць на лiсцi малачаю,
На аддалённым левым беразе…

Адзiн з журбою справiцца не ў сiлах,
i гэта ўжо – не жартачкi, бяда…
Шкада цяпла, якое Ты любiла,
Шкада цяпла, якога не дадаў.