Шкада, што час не павярнуць,
Былых памылак не паправіць.
Нам маладосці не вярнуць
І застаецца толькі марыць.
Шкада, што зроблена няшмат,
Не ўсе дапісаны санеты,
Няўжо так блізка ўжо мат?
Дзяцінства дзе майго ранеты?
Але скажу: Прэч, небыццё!
Бо будзем доўжыцца ў дзецях.
Яно цудоўнае - жыццё,
Няма нічога лепш у свеце.