Шкада да болю пройдзеных дарог,
Світанняў і растанняў у тых дарогах.
Нямала пазбіваў ад часу ног,
Пакуль знайшоў прыступку да парога.
Сваім,чужым-усім раздаваў душу,
Куском апошнім з кожным я дзяліўся.
У Бога я малітваю прашу-
Даруй,калі дзе-небудзь памыліўся.
Сказаў не тое,можа,пад руку,
Зрабіў не так,хто ведае,як трэба?
Не перайшоў уброд калісь раку,
Каб некаму падаць акраец хлеба.
Не выпрасіць,не выправіць хвілін,
Што зарападам леглі мне на плечы.
Апошняй кропкай жураўліны клін
Растаў,як сон,у воблачнай сінечы.