Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шкада жыцця на розныя паперы...

Яшчэ не ацэнена

Шкада жыцця на розныя паперы —
На кожнай працы дзесяць справаздач.
І як пажар палае пільны тэрмін,
Учора кожную было патрэбна здаць.

Лятуць чарнілы, тонер на друкарцы,
Ідуць лясы на дакументаў стос.
Па дзесяць справаздач на кожнай працы
І з імі шчэ дадаткаў добры воз.

А міг жыцця якой цаною змераць?
На сотні спраў яшчэ патрэбны час.
І мне за кожную зусім не на паперы
Патрэбна годны Богу даць адказ.