Крок за крокам да самасвядомасці
я пад сцягам бязмежнай адкрытасці
прысвячаю свой подзвіг сумленнасці
і ў кішэні збіраю магчымасці,
каб сысці ад бязладдзя ды брыдкасці,
каб не страціць натхнення ў творчасці,
i набыць цеплыні i блізкасці,
асалоды святла і лёгкасці.