Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Гады бяруць сваё, і ўжо на восень
жнівом дачасным выкіруе лета,
хоць палатном маіх жыццёвых кросен
не ўсё, што дарагое мне, сагрэта.
Ды задажджылі дні і стынуць ночы,
і верасы палаюць апантана…
У вечары асеннія пакрочыў
праз дзень жыццёвы
мой вясновы ранак.