Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях да Мэты.

Сярэдняя: 4.5 (26 галасоў)

Шляхі – людзей не зводзяць…
Можа, толькі зрэдку.
Ў здарэнні нейкім,
ці, у – неверагоддзі.
У кожнага – шляхі свае,
амаль сакрэтныя…

Шляхі – людзей не зводзяць…
На скрыжаваннях – сутыкаюць.
Жыццё – людзей разносіць,
быццам палаводдзе…
А што ж тады людзей яднае ?

Яднае мэта ?
Можа і яднае…
Але ж мяне бярэ сумненне –
у кожнага яна свая,
няведама якая…
Бо, Мэта –
гэта вам не мода на адзенне.
Па подыумах Мэта – не кульгае.
Не для паказаў Мэта – а Надзея…

Бывае Мэта, для усіх – адна…
Калі з людзьмі Улада – не у згодзе,
і трэба паўставаць, супраць Улад – Народам.
Такая Мэта – у Народ людзей яднае…
*+*
2 красавіка 2014г.
**(шляхі – пути-дороги; не зводзяць – не сводят; зрэдку – иногда;
здарэнне – случай, происшествие; неверагоддзе – невероятностное;
амаль – почти; на скрыжаваннях – сутыкаюць – на перекрёстках сталкивают; быццам – будто, словно; яднае – объединяет; мэта – цель; сумненне – сомнение; адзенне – адежда; Надзея – Надежда; Улада – Власть; не у згодзе – не в согласии, не едина; супраць – против).