І выйдзе воўк снягоў хадой адважнай,
Ён, князь лясоў, ступіў на след мой першы,
Ён ведае чаго свабода важыць.
І я ваўку зірнула прама ў вочы,
Пабачыла паходні і капканы,
І зоркі сьпелыя сярод сірочай ночы,
І кінуты у звера здраду-камень.
Што не заб”е, то зробіць нас мацнейшымі.
Мы па адной цяпер ішлі сьцяжыне.
Душу сваю я ратавала вершамі,
А воўк снягоў застыў кустом ажыны.