Што Радзімай клічам мы?
Нашы вуліцы, дамы,
шапаценне ліпаў улетку,
стогн завей сярод зімы.
Нашы нівы, сенажаці
як Радзімай не назваці?
Як аб родненькай старонцы
песні ў святы не спяваці?
Беларусь - наша Радзіма,
і на ўвесь яе прасцяг
Хай лунае наш адзіны
бел-чырвона-белы сцяг!