Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што сцяжынка, што дарога...

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Што сцяжынка, што дарога -
камяні.
Няшмат часу я прайшоў жа -
мазалі.
Быццам роўным шляхам крочыў -
заблукаў.
Цяжкасцям глядзеў у вочы
ды прапаў.

Усё не так і ўсё не гэтак,
дзе той Бог?
Мо калі б малітву ведаў,
ён памог?!
Рукі апусціліся мае,
голас сціх.
Божая, напэўна, ласка
не для ўсіх!