Што здарылася з вёскай,
Дзе гурт малады,
Дзе хлопцы, дзяўчаты,
Што калісьці былі?
Дзе ж гоман трашчоткай,
Што калісьці ішоў,
Дзе ж дух веснавы,
Што даўно адышоў?
Дзе думка мая,
Як маланка пякучая,
Няма і яе,
Толькі думка балючая…
Прападзе штосьці каштоўнае,
Прападзе наша мудрасць,
Прападзе штосьці вечнае,
Прападзе ў вёсцы люднасць…
І каму перадаць
Векавыя набыткі,
І каму завяшчаць
Гора, смех, перажыткі…
Менавіта ў вёсцы
Жыве наша культура,
Але вёска знікае –
І робіцца хмура…