Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

— Што ж ты, радасць, такою зрабілася?..

Сярэдняя: 2 (1 голас)

— Што ж ты, радасць, такою зрабілася?
Не забавіш, не ўвесяліш?

— Хм, сама на мяне і забылася:
Смутна ходзіш, трывожна спіш.

— Але ў чым вінавата я, светлая,
Дзе памылка мая і віна?

— Ты зрабілася сэрцам няветлая,
Паспытаўшы кахання віна.

— Пачакай, ты ж сама частавала,
Прымушаючы вочы яснець!

— Але я да краёў налівала
Не затым, каб краналіся ледзь.

— Я баялася п'янай напіцца,
Я страшылася келіха дна.

— Добра, хопіць, ідзі весяліцца,
Кінеш вокам — і ты не адна.

— Не адна! Колькі шчасця багата!
Ды з яго забірае на плач!

— Ну дык ведай: не вернеш ты брата.
Не табе прызначаўся. Прабач.