Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Ласаева

Нарадзілася ў 1982 годзе на Міншчыне. Скончыла Беларускі Дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка.

Аўтар зборніка вершаў «Не хацела табе гаварыць» (2002).



Сярэдняя: 5 (1 голас)

А даўно было тое, даўно...
Колькі вёснаў ужо прамінула,
Колькі зімаў журбой ахінула,
Колькі ўпала сівых туманоў.

А даўно было тое, скажы?
Так даўно, што пара б і забыцца,
Як ганебна пасмелі спыніцца
Мы амаль на апошняй мяжы.