Што, зламаўся?... –
Спусташэнне?
Прорву роспачы пякучай,
Страту мовы й слёз зняменне
Ахіні рукой гаючай;
Бездань цемені марознай,
Бездыхання зеўру
Сцежкай
Адвядзі непераможнай
З глыбіні вачэй усмешкай;
На сусветаў скрыжаванні,
Слоў
Бясконцых грамадою
Прамаўляй,
Крычы ў маўчанні
Прастатой нябёс святою.