Шукалі штосьці,марылі з табой,
Нясьмела сустракаліся ўпотай.
Жылі надзеяй сьветлаю адной,
Ды грэліся сардэчнаю пяшчотай.
І тыя зьнічкі дагарэлі ў начы,
Халоднае паветра зараз паміж намі.
Пасьля прайдуць вясновыя дажджы,
Мы ў сусьвеце,нібы тыя здані...