У небе - хмар густая поўсць, А кожны ранак брудна-шэры. Зіма нібы абрыдлы госць, Усё трымаецца за дзверы. Бясконца б выла і мяла- Ніяк суцішыцца не можа, А гэтак хочацца цяпла, Прырода прагне ласкі Божай.