Спыніце гнеў, скажыце злосці :"Годзе!",
Не парушайце мірны рух зямны.
Імкніцеся, каб хоць адно стагоддзе
Еўропа не стагнала ад вайны.
Не трэба ў спрэчках браць у рукі зброю,
Без зброі можна ісціну знайсці.
Я не адзін з маленства песціў мрою
Аб мірным у гармоніі жыцці.
Вядома, што такіх, як мы - мільёны:
Сапраўдных, хто кахаў і дараваў.
Ой, як было бы добра, каб законы
Хрыстовы кожны ў свеце шанаваў,
Каб кожны чуў шчаслівы смех дзіцяці
І не зважаў, што будзе і калі,
І зразумеў: сапраўднае багацце -
Любоў пад мірным небам на зямлі.