Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сіняя зорка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ужо развіднела,
але сонца яшчэ за лесам хавалася.
і так нарэшце сталася,
што раніца атрымалася
сцюдзёна -росная...
Але не трывожыла лес
непагадзь млосная —
на гострых вільчаках бухматых ялін
свяціліся брыльянты. і, як адзін,
уплеценыя ў зялёныя ялін валасы, —
звісалі празрыстымі кроплямі пацеркі расы.
Не злічыць, колькі елак у лесе
і на ўзлессі.
Тым больш — не злічыць,
колькі голак на елках.
О, колькі дробных
брыльянтавых пацерак
на гэтых станістых дзеўках!
Залаты прамень
кроплю пранізаў —
хараство сіняй зоркі паказаў.
Успыхнула яна сіне-зялёным
агнём прыгожым...
Як шмат неспазнанага дзеля нас
ў гэтым свеце Божым!