***
І ўбачыла я тыя вочы
У гневу хвіліну.
Чарней самай чорнай ночы.
Як нож у спіну.
І столькі было ў іх злосці.
Шукала таму прычыну.
Няўжо завітала ў госці
у гневу хвіліну?
Жыла у вачах тых зайздрасць
І помста…
Забыць немагчыма.
Кальнула пад сэрца:
Радасць!
Мая…
Таго гневу прычына.