Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Скарга на бабра.

Яшчэ не ацэнена

З суседам скаргу напісалі,
І ваўку мы адаслалі,-
«Абіжая нас бабёр,
Адабраў дарогу, двор.
Дарогу ту пацук купіў,
Ен бабра ўгаварыў,
А бабёр яму прадаў,
Невядама, колькі ўзяў.
Па дарозе мы хадзілі,
Там калітку сгарадзілі,
А цяпер нам не прайці,
Вельмі ж цяжка абайці».
Воўк наш скаргі не чытае,
Скаргі лісам даручае.
Лісы скаргі там чытаюць,
І бабру іх дасылаюць,
Каб бабёр іх разабраў,
Сам сябе і пакараў.
Бабёр скаргу атрымаў,
Ён сябе не пакараў,
Сваё пуза пачасаў,
Дый адпіску нам даслаў.

Пакуль праўду нам дабыць,
Трэба доўга воўкам выць.
Дык штож гэта за улады-
Не дадуць калітке рады,
Аддавай яе, а то……
Мы напішам у суплато.