Справа мая —
дрэнь,
He ўчуеш і добрага слоўца,
На службе мяне штодзень
He гладзяць, а б’юць па галоўцы.
Гэткая доля ў цвіка:
Хочаш не хочаш — залазь!
Кароткі ўгавор малатка;
— Стук!
— Вух!
— Лясь!
А ўпрэшся часамі,
з бяды
Згорбішся, скруцішся крукам,
Дык па баку тады
Абух забухае з грукам.
Допыт! Маўчу, як герой, —
He скрыгатні, не ўскрыкні!
Латаю скарбы старой
Рыпучай і скрыўленай скрынкі.
Hi любасці, ні хвалы.
Драўніна ад воч мяне ўтойвае.
Вострыя ўсе вуглы
Целам сваім знітоўваю.
Справа мая —
дрэнь.
Ці ж малатку яе ўладзіць?
Мяне па галоўцы штодзень
Ляскаюць, а не гладзяць.